«Дары восені»

08.10.2020

Восень - самая прыгожая пара. Колькі розных фарбаў мы бачым адразу на вуліцы: і жоўты дыван апалага лісця, і чырвоныя ягады, зялёныя і аранжавыя гародніна і садавіна.

У нашым дзіцячым садзе прайшла чарговая штогадовая выстава «Дары восені»! У ёй бралі ўдзел дзеці і іх бацькі. Колькі незвычайных цікавых знаходак можна было ўбачыць. Прадстаўленыя на выставе разнастайныя карціны з лісця, кветак - плён сумеснай творчасці дзяцей і іх бацькоў радавалі вока. Складана было вылучыць якую-небудзь адну працу. Усе ўдзельнікі пастараліся, творча падышлі да стварэння кампазіцый. Усе бацькі і іх дзеткі былі малайцы.